Волюнтария бы с радостью - мероприятие определённо интересное, вот только она в субботу вечером выезжает в Киев, чтобы посетить один концертик
Спасибо за приглашение, может как-нибудь в театр сходим (раз уж тема так называется)?
А лучше приходи 17 мая в 18.00 на "Драйв":
Удзельнікі мерапрыемства:
Павел Гюле – польскі пісьменнік,
Сяргій Жадан – украінскі паэт,
Андрэй Хадановіч – беларускі паэт,
Віктар Шалкевіч – беларускі акцёр.
Музыканты Сяргей Пукст і Атмараві.
У межах акцыі – прэзентацыя кнігі Паўла Гюле “Мэрсэдэс-Бэнц”.
Уваход вольны
Павел Гюле (нар. у 1957 г. у Гданьску) – польскі пісьменнік, паэт, даматург, сцэнарыст, літаратурны крытык. Cкончыў факультэт польскай філалогіі Гданьскага універсітэта, выкладчык філасофіі ў Медыцынскай Акадэміі. У 1994-1999 гг. быў дырэктарам Гданьскага Асяродка Польскага Тэлебачання. Карэнны жыхар Гданьска, пераважную большасць сваёй творчасці прысвячае роднаму гораду. Папулярнасць на радзіме і замяжой яму прынёс раман „Вайзэр Давідэк” (1987), які ў 2000 г. быў экранізаваны Войцехам Марчэўскім. У 1991 г. з’явіліся “Апавяданні на час пярэбараў”, тры гады пазней –– зборнік “Вершы”, а ў 2001 г. убачыў свет раман “Мэрсэдэс-Бэнц. З лістоў да Грабала”. Апошнімі выданымі творамі сталі “Кастарп” (2004) і «Таемная вячэра» (2006). П. Гюле –– лаурэат шматлікіх прэстыжных узнагародаў. У 1997 г. ён быў намінаваны на літаратурную ўзнагароду “NIKE”, а ў 2001 г. атрымаў прэмію „Пашпарт Палітыкі”.
Сяргій Жадан (нар. у 1974 у Старабельску, на Украіне) – паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі украінскіх пісьменнікаў. Жыве і працуе ў Харкаве. Перакладае паэзію з нямецкай, ангельскай, беларускай і рускай моў. З 2000 г. выкладае на кафедры ўкраінскай і сусветнай мовы. Быў сябрам літаратурнай карпарацыі “Червона фіра”. Адзін са стваральнікаў часопіса “Кальміюс”.
Яго чытаюць не толькі дома, але і ў Польшчы, Германіі. У Рассіі, акрамя шматлікіх часопісных выданняў, выйшлі тры кнігі С. Жадана: паэтычны зборнік “Гісторыя культуры пачатку стагоддзя” (2003), раманы “Дэпеш Мод” (2005) і “Anarchy in the UKR” (2008). Апошняя кніга адразу была намінавана на прэмію “Нацыянальны бестселер”. Творы Жадана перакладзены на нямецкую, англійскую, польскую, сербскую, харвацкую, літоўскую, беларускую, рускую і армянскую мовы.
Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love”, (Кіеў, 2005); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008. Перакладае з ангельскай, французскай, польскай, расійскай, украінскай. Выкладае літаратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім Нацыянальным Гуманітарным Ліцэі. Кіраўнік “Перакладніцкай Майстэрні” пры Беларускім Калегіюме (Менск). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру. Арганізатар некалькіх конкурсаў для маладых літаратараў. Вершы Хадановіча перакладаліся на ангельскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расійскую, славацкую, славенскую, украінскую, чэскую, шведскую мовы.
Я сюда, как минимум, на начало пойду...