Кніга ёсць першай у гісторыі нашай краіны спробай сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка ўпершыню далі максімальная поўную на сённяшні дзень карціну протабеларускай мадэлі свету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер’ям і прыкметам беларусаў-язычнікаў, іх прадпісанням, засцярогам і замовам. Другое выданне дапоўненае дапрацаваным алфавітным паказнікам і ілюстрацыямі.
Сейчас этот форум просматривают: Google [Bot] и гости: 173