[scroll]Гісторыя гурта КАМАЕДЗIЦА (Pagan-Folk metal) бярэ свой пачатак у 2000 годзе. Тады ў Лютага (вакал, народныя музычныя інструменты) узнікла ідэя скласці музычны калектыў. З таго моманту і распачаліся пошукі музыкантаў. Пошукі працягваліся да лета 2002 года. Багданаў Станіслаў (ударныя) – першы, хто зацікавіўся ды падтрымаў гэтую ідэю. Адначасова з ім у гурт прыйшоў Барута Чорны (гітара, клавiшы). На прыканцы жніўня 2002 года адбылася першая рэпетыцыя. Справа пачала рухацца. У гурт КАМАЕДЗIЦА прыйшоў Белімір (бас-гітара) і Барывіт Ветран (гітара). Бліжэй да зімы адбыўся першы канцэрт гурта. На змену Багданаву Стасу прыйшоў Лабкоўскі Андрэй, а пасля другога канцэрта замест Андрэя ўдарнікам стаў Зімін Фёдар.
Восенню 2003 года запісалі demo-CD «Пачатак свята». Дыск выйшаў абмежаваным тыражом на лэйбле X-Folk-X Production.
Увесну 2004 года Фёдар развітаўся з гуртом і месца за барабанамі заняў Ведзіслаў Ліха. З гэткім складам КАМАЕДЗIЦА запісалі дэбютны паўнафарматны альбом «Дзеці Лесу». Заключылі кантракт з лэйблам Strong Music Production. Альбом пачаў рэалізоўвацца на Беларусі і ў Расіі. Некаторая колькасць патрапіла на Украіну, у Англію, Чэхію, Германію. Пасля таго як выйшаў дэбютнік, распачалася актыўная канцэртная дзейнасць і паралельна да гэтага рыхтавалася новая музычная праграма. У 2005 годзе быў зняты кліп на песню «Дзеці Лесу».
На працягу шасцi год выступы гурта праходзілі ў гарадах: Мінск, Брэст, Полацк, Гомель, Віцебск, Рэчыца, Магілёў, Гродна, Масква, Санкт-Пецярбург, Чэркасы (Украіна). У 2005 годзе КАМАЕДЗIЦА удзельнічала ў фестывалі MHM (Украіна).
Гурт даў вялікую колькасць інтэрв’ю айчынным і замежным радыёстанцыям, друкаваным выданням, сайтам.
Восенню 2006 года калектыў прыступіў да запісу новага матэрыялу, які рыхтаваўся на працягу двух гадоў. Да лета 2007 года матэрыял быў запісаны поўнасцю, але студыя гуказапісу не скончыла працу ў абумоўлены тэрмін – жнівень 2007 года. Таму фармальна студыйная праца працягвалася да студзеня 2008 года.
20 сакавіка 2008 года... У дзень веснавога Раўнадзенства, абуджэння Мядзведзя, свята Камаедзіцы, нараджэння і росквіту Маці-Прыроды... Убачыў свет новы поўнафарматны альбом гурта КАМАЕДЗIЦА – CD «Пяруне». 14 новых песень калектыву ў нязменным стылі беларускамоўнага Pagan-Folk metal.[/scroll]
Состав:
- Люты – спевы, народныя музычныя iнструменты
Барута Чорны – гітары, клавiшы
Барывіт Ветран – гітары
Дискография:
- "Пачатак Свята" (demo 2003)
"Дзецi Лесу" (LP 2004)
"Пяруне" (LP 2008)
Официальная страница: http://www.kamaedzitca.com/