“Выпуск #150: Упершыню на NZ”
6 лістапада а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line
трансьляцыя –
www.unistar.by) – гурты, які ніколі ў яе межах не гучалі:
- сэкундныя мініятуры ад ансамбляў “Knot”, “В. А.” (Гародня), “Goldprick” (Віцебск);
- “Nitkie” – першы ў рэспубліцы psychobilly band;
- беларуская “лаціна” – гарачыя хлопцы “Los Chicanos”;
- заўсёднікі клюбных сцэнаў другой паловы 90-ых – “Плато” (acoustic world music) й “Пані Хіда” (“эўрапанк” з Воршы);
- рэпэр Сярога – адзін зь першых гітоў у беларускамоўным варыянце;
- флягманы brit-pop-кірунку “Hair Peace Salon”;
- жаноцкая рок-лірыка – “Плынь” і “ESPRIT”.